Ишоў раз сабе адзін чалавек и судосіў на дарозі Соўнычко, Мароз і Вецер. Ото-ж-то спаткаушисе з імі, сказаў вуон ім - пахвалёны. - Каму вўон аддаў пахвалёны? Соўнычко сабе кажа — што мне, коб я не пякло; а Мароз себе кажэ, што мне, а не табе, бо вуон цябе не так боіце, як мяне. - Ото-ж-бо лжэце! Непраўда! — кажэ нарэсці Вецер: — Той чалавек аддаў похвалёны не вам, а мне. Пачали між сабою аж спераціся, сварыціся й оношто за чубы не пабраліся... - Ну, калі ж так, то спытаймося яго, каму вуон аддаў пахвалёны — мне чі вам? Даганілі таго чалавека, спыталі; аж вуон сказаў: - Ветреві. - А што, бач, не казаў я — што мне! - Пастуой же ты! Я цябе ракару спяку! — кажа Слонцэ. — Покеміш ты мяне. Ажно Вецер кажа: - Не буось, не спячэ; я буду веяці і охоладжаць яго. - Так я ж цябе, гіцлю, заморожу! — кажа Мароз. - Не лякайсе, небоже, тогды я не буду веяці, і вуон табе нічого не зробіт, без ветру не замарозіт.